Як у Падлессі сёння віншавалі з Днём пажылых людзей

Шмат  віншаванняў да Дня пажылых людзей гучалі сёння ў аграгарадку Падлессе. Работнікі дома культуры, бібліятэкі і піянеры дружыны «Спадчына» зайшлі да мясцовых людзейвяскоўцаў  залатога ўзросту, каб падарыць ім добры настрой, разам з пажаданнямі здароўя, а таксама добрую песню. Амаль вас ўсіх на вачах ад такой увагі былі слёзы. Галоўная мэта наведванняў у гэтай акцыі тое, каб людзі адчувалі сябе патрэбнымі і ўпэўненымі, што пра  іх не забываюць. Дамы і двары ў гэты дзень былі напоўнены удзячнасцю, цеплынёй і найлепшымі эмоцыямі, расказала «ЛВ» Ларыса Глеб.