Корманарыхтоўка пад кантролем

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове ажыццяўляе кантроль за правядзеннем сельгасарганізацыямі вобласці корманарыхтоўкі.
У перыяд з 10 мая па 16 верасня 2022 года кантрольныя мерапрыемствы былі праведзены ва ўсіх шаснаццаці раёнах вобласці ў 105 сельскагаспадарчых арганізацыях.
У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў факты парушэння тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі кармоў з траў. Такія факты былі ўстаноўлены ў 37 гаспадарках вобласці ці 35 працэнтах ад агульнай колькасці гаспадарак, дзе прайшоў маніторынг. Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца такія, як закладка зялёнай масы павышанай вільготнасці і тэмпературы, уборка перарослых траў, недастатковая ступень здрабнення, закладка траншэй звыш трох дзён, нарыхтоўка кармоў у траншэі, не падрыхтаваныя належным чынам.
Вышэйназваныя парушэнні могуць прывесці да пагаршэння якасці нарыхтоўваемых кармоў і іх пажыўнасці.
Акрамя таго, устаноўлена, што ў сямі гаспадарках вобласці не забяспечана захаванасць ужо нарыхтаваных кармоў.
Адмоўны ўплыў на тэмпы кормаўборачных работ аказвае несвоечасовасць падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама яе частыя паломкі. У той жа час адзначаецца недахоп механізатарскіх кадраў.
Таксама Камітэт устанавіў факты нізкай прадукцыйнасці лугапашавых угоддзяў, якія выкарыстоўваюцца без перазалужвання пяць і больш гадоў. Такія факты ўстаноўлены ў 23 сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці са 105, якія падвергліся маніторынгу.
Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у мэтах прыняцця мер рэагавання праінфармаваны мясцовыя органы ўлады, у адрас сельскагаспадарчых арганізацый, у якіх выяўлены парушэнні (недахопы), накіраваны рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў.
Кантроль за ходам правядзення корманырхтоўкі будзе працягнуты.
КДК Брэсцкай вобласці.