7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні cа святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

7 лістапада – свята пераемнасці пакаленняў, беражлівых і паважлівых адносін да гістарычнай спадчыны. Наша задача – зберагчы і прымножыць усе лепшыя традыцыі.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця, умацоўваючы свой эканамічны патэнцыял, ствараючы ўсе ўмовы для сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве.
Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым, абапіраючыся на вопыт і мудрасць старэйшых пакаленняў, энергію і творчасць моладзі, мы будзем паслядоўна вырашаць задачы па ўмацаванні эканомікі раёна, толькі калі з’яднаць пакаленні, можна будзе ганарыцца краінай.
Жадаем вам здароўя і дабрабыту, спакою і міру, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах на карысць краіны і роднага краю.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.