Сёння – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Любоў да роднай зямлі і павага да працы з’яўляюцца неад’емнымі каштоўнасцямі беларусаў.
Сціплы кармілец і шчыры працаўнік быў і застаецца галоўнай надзеяй і апорай краіны. Сваім руплівым гаспадарскім стаўленнем да зямлі, адказнасцю, высокім майстэрствам вы ствараеце дастойныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу.
Сёння аграрная галіна па праве
стала сімвалам нашай упэўненасці ў заўтрашнім дні. Нізкі паклон вам, дарагія працаўнікі!
Асобныя словы ўдзячнасці – ветэранам аграпрамысловага комплексу. Тым, хто, нягледзячы на цяжкасці, застаўся адданым нялёгкай сялянскай справе, хто і цяпер у страі, шчодра дзеліцца сваімі ведамі, вопытам і жыццёвай мудрасцю з нашай моладдзю –
сённяшнімі і будучымі гаспадарамі роднай зямлі.
Дарагія землякі! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага росту і майстэрства, дастатку і ўтульнасці ў доме.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.