Інтарэсы ўсіх і кожнага. Дзейнасць Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК ацэнена дыпломам Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Дайсці да кожнага працаўніка і абараніць яго інтарэсы – прынцып дзейнасці раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, якую шосты год узначальвае Ірына Чура.

Сёння прафсаюз АПК раёна аб’ядноўвае амаль 2500 чалавек. Сярод важных задач яго дзейнасці – стварэнне для работнікаў здаровых і бяспечных умоў працы, кантроль за іх выкананнем, мерапрыемствы па прафілактыцы вытворчага траўматызму, садзейнічанне замацаванню маладых кадраў на вёсцы і многія іншыя пытанні. Стала добрай традыцыяй правядзенне акцыі «Наш жывёлавод» і працоўных спаборніцтваў, ушанаванне хлебаробаў, арганізацыя культурна-турыстычных маршрутаў, дапамога малазабяспечаным сем’ям у зборы школьнага ранца і г. д. Без удзелу прафсаюзных актывістаў не абыходзяцца грамадска-палітычныя кампаніі, шматлікія акцыі.


Па выніках 2021 года дзейнасць Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў ацэнена дыпломам Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
А старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Ірына
Чура (на здымку) удастоена Падзякі Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.
На Дошку гонару Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК занесена інжынер па ахове працы СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Вольга Анікей.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.