На 26-м кіламетры аўтадарогі Р-4 Ляхавічы-Баранавічы ў напрамку аграгарадка Русінавічы адбылося ДТЗ

7 снежня на пачатку дзявятай гадзіны раніцы на 26-м кіламетры аўтадарогі Р-4 Ляхавічы-Баранавічы недалёка ад аграгарадка Русінавічы адбылося ДТЗ.

❗️Аўтамабіль “Івека” атрымаў механічныя пашкоджанні пры раз’ездзе з невядомым грузавым аўто, якое з месца аварыі паехала.

Як расказаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч, вадзіцель “Івека” ( жыхар Ляхавіцкага раёна 1988 г.н.) быў цвярозы, у парадку і ўсе дакументы, неабходныя для перавозак і дарожнага руху.

 Супрацоўнікі АДАІ Ляхавіцкага РАУС праводзяць пошукавыя мерапрыемствы вінаватага ў ДТЗ вадзіцеля грузавога аўто.

❗️Сведкаў аварыі просяць патэлефанаваць па нумарах 102 ці 2-18-24 (АДАІ)