Дом шукае гаспадара. Адным з напрамкаў у рабоце для мясцовых органаў улады з’яўляецца скарачэнне колькасці старых і пустуючых дамоў

Адным з напрамкаў у рабоце для мясцовых органаў улады з’яўляецца скарачэнне колькасці старых і пустуючых дамоў. Гэта праблема актуальная і для Брэсцкага рэгіёна, што патрабуе сістэмнай работы ў даным напрамку.
У мэтах стварэння ўмоў для ўцягнення ў абарот жылых дамоў, пустуючых тры гады і больш, або тых, што знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама займаемых імі зямельных участкаў рэгламентаваны парадак работы выканкамаў па выяўленні такіх дамоў і ўключэнні іх у Адзіны рэестр.
Указам Кіраўніка дзяржавы ад 24.03.2021 № 116 істотна спрошчаны парадак набыцця такіх дамоў. Пустуючыя жылыя дамы, якія прызнаны судом безгаспадарнымі і перададзены ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, могуць прадавацца выканкамамі на аўкцыёнах па рыначным кошце з магчымасцю паэтапнага зніжэння цаны да базавай велічыні (32 рублі). Аблвыканкамы надзелены правам вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх такія дамы могуць быць прададзены адразу за базавую велічыню.
Знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў (не вышэйшых за два паверхі) дапускаецца без распрацоўкі праектнай дакументацыі.
Для набыцця пустуючага жылога дома ў вёсцы неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт. Знайсці аб’ект для куплі можна і на сайтах мясцовых выканкамаў, дзе прадстаўлены звесткі пра безгаспадарнае і старое жыллё, выстаўленае на продаж, а таксама ўчасткі, што прапаноўваюцца новым землекарыстальнікам з умовай зносу або фінансавання зносу пустуючага дома.
На 1 кастрычніка 2022 года ў вобласці ў рэестры старых і пустуючых налічвалася 615 дамоў.
За дзевяць месяцаў бягучага года выяўлена яшчэ 1393 такія дамы, 328 – выключаны з рэестра (знос, продаж і іншае).
Пры гэтым Камітэт дзяржкантролю сістэматычна выяўляе жылыя дамы, якія маюць прыкметы старых і пустуючых. У гаспадарчы абарот уцягнуты толькі 61 гектар плошчаў зямельных участкаў, што вызваліліся ў выніку зносу такіх дамоў,
не забяспечана ўцягненне каля 200 гектараў.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам унесены прапановы па ўдасканаленні праводзімай у даным напрамку работы.
КДК Брэсцкай вобласці.