Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Ад усёй душы віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!
Скрозь тысячагоддзі гэтае свята азарае святлом духоўнасці і веры, нясе радасць і надзею, аб’ядноўвае людзей у імкненні рабіць добрыя справы, натхняе на бескарыслівае служэнне бліжняму, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра.
Няхай святло каляднай свечкі саграе вашы сэрцы цяплом і любоўю, напаўняе спакоем і ўтульнасцю вашы дамы, дапамагае станавіцца лепшымі і мудрэйшымі.
Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, дабра і радасці, міру і любві!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.        РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.