У жыхаркі Ляхавіцкага раёна зламыснікі напярэдадні Новага года спісалі з карт-рахунка 1718 рублёў

У жыхаркі раёна 1969 г.н. зламыснікі напярэдадні Новага года спісалі з карт-рахунка 1718 рублёў. 30 снежня РАСК па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах невядомай асобы.
Таксама ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі. Гісторыя пачалася з таго, што жыхары раёна ў месанджары перайшлі па дасланай ім спасылцы, якая аказалася фішынгавай. Так інтэрнэт-зламыснікі атрымалі доступ да акаўнтаў нашых землякоў, пачалі тэлефанаваць у інтэрнэце ад імя іх гаспадароў і прадстаўляцца службай бяспекі банкаў, іншымі асобамі.
Справа ў тым, што насельніцтва насцярожвае, калі званок паступае з замежнага нумара. Усё больш фактаў, калі інтэрнэт-махляры ўзломваюць акаўнты беларусаў у месанджарах і выкарыстоўваць іх для ўвядзення ў зман іншых людзей. Таму варта быць пільнымі і не давяраць тэлефанаванням незнаёмых «добразычліўцаў», нельга пераходзіць на
сайты па прапанаваных спасылках, а паролі лепш захоўваць у недаступных для іншых месцах. Аферысты таксама ствараюць у інтэрнэце падробныя старонкі магазінаў адзення, мабільных тэлефонаў і іншага. Адносіны паміж прадаўцом і пакупніком, як правіла, працягваюцца да таго моманту, пакуль пакупнік не перавядзе грошы за тавар…

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК