Ляхавічанкі – дзецям Данбаса

Ляхавіцкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да дабрачыннай акцыі «Жанчыны Беларусі – дзецям, пацярпелым ад ваенных дзеянняў».

Акцыю праводзяць дабрачынны Фонд Аляксея Талая і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын». Быў аб’яўлены збор салодкіх падарункаў, прадуктаў харчавання, сродкаў гігіены, дзіцячай
бялізны і медыкаментаў для дзяцей з Данбаса, якія зараз знаходзяцца на аздараўленні ў Рэспубліцы Беларусь.
Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі ў Ляхавіцкім раёне сталі пярвічныя арганізацыі аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама, рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Жарабковіцкай сярэдняй школы імя  М. Г. Мінкевіча.

Вольга Бурак, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».