Ляховичи: служите, наши солдаты

Адразу двух сыноў – Дзмітрыя і Уладзіміра – адправіла ў армію ляхавічанка Святлана Сяргей.

Усхваляваныя твары родных, падбадзёрваючыя словы сяброў і пажаданні стойкасці ў нялёгкіх армейскіх буднях, а далей – дарога да месца праходжання службы…

Чарговы восеньскі прызыў на фінішнай прамой. Ужо 28 юнакоў з нашага раёна адправіліся на тэрміновую воінскую службу, яшчэ 7 у нядзелю зменяць дамашнюю ўтульнасць на строгасць казармаў.

6 нашых землякоў будуць праходзіць службу ў рэзерве.

Геаграфія прызыву, па словах ваеннага камісара Ляхавіцкага раёна Аляксея Навіцкага, не вельмі шырокая: Ляхавіцкі раён, Баранавічы, Брэст, Слонім і вайсковая часць пад Асіповічамі. Сёлета, у асноўным, камплектуюцца часці Баранавіцкага рэгіёна. Так, 21 лістапада 3 навабранцы адправіліся ў 120 зенітна-ракетную брыгаду, сёння 4 маладыя землякі накіраваліся на службу ў 61-ю знішчальную авіябазу ВПС і войскаў СПА.

— Сённяшняя моладзь ідзе ў армію свядома, рыхтуецца да службы загадзя. Вельмі часта, калі тэрміновая служба падыходзіць да завяршэння, салдаты вырашаюць звязаць свой лёс з арміяй, а некаторыя проста выкарыстоўваюць набыты вопыт на грамадзянцы, – адзначыў ваенкам.

Перад адпраўкай прызыўнікоў яшчэ раз агледзеў тэрапеўт, юнакі запоўнілі традыцыйныя анкеты – і ў строй, служыць Радзіме, атрымліваць воінскую спецыяльнасць.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

У армію

Апошнія пажаданні навабранцам ад дэмабілізаваных

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *