Прадпісанне на абарону. Што такое ахоўнае прадпісанне і якая адказнасць прадугледжана за яго парушэнне, расказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Ляхавіцкага РАУС

Што такое ахоўнае прадпісанне і якая адказнасць прадугледжана за яго парушэнне, расказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі ААПП РАУС Аляксандр ХОМІЧ.

Ахоўнае прадпісанне – гэта ўстанаўленне грамадзяніну, які ўчыніў дамашняе насілле, часовых забарон на ажыццяўленне пэўных дзеянняў і абавязкаў для абароны жыцця і здароўя пацярпелага.
Як правіла, устанаўліваюцца наступныя забароны:
● высвятляць месца знаходжан-ня пацярпелага ад дамашняга насілля, калі ён знаходзіцца ў месцы, невядомым грамадзяніну, учыніўшаму насілле;
● наведваць месца знаходжання пацярпелага ад дамашняга насілля, калі ён часова знаходзіцца па-за сумесным месцам жыхарства або знаходжання;
● мець зносіны з пацярпелым ад дамашняга насілля, у тым ліку па тэлефоне, з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт;
● распараджацца агульнай сумеснай з пацярпелым маёмасцю.
Таксама можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з пацярпелым жылое памяшканне.
Максімальна ахоўнае прад-пісанне можа прымяняцца на тэрмін да 30 сутак і ўступае ў сілу з моманту яго аб’яўлення грамадзяніну, у адносінах якога яно вынесена.
За парушэнне ахоўнага прад-пісання прадугледжана адмі-ністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 10.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу да 10 ба-
завых велічынь, або грамадскіх работ, або адміністрацыйнага арышту да 15 сутак.
Разглядае такія справы аб адміністрацыйных правапарушэннях суд, а для забеспячэння ўдзелу асобы, якая парушыла ахоўнае прадпісанне, у разглядзе справы ў адносінах яе на тэрмін да
72 гадзін можа быць прыменена адміністрацыйнае затрыманне.
Са сваёй практыкі хачу адзначыць, што ахоўнае прадпісанне прымяняецца ва ўсіх выпадках учынення сямейных скандалаў, а выкананне ўстаноўленых забарон і абавязкаў знаходзіцца на кантролі супрацоўнікаў АУС. Ды і самі пацярпелыя, разумеючы, што ахоўнае прадпісанне прымяняецца для абароны іх жыцця і здароўя, пра факты парушэнняў інфармуюць міліцыю.
Напрыклад, ужо ў гэтым годзе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры трох базавых велічынь прыцягнуты грамадзянін Ю., які з мабільнага тэлефона ў месанджары Viber высылаў жонцы, пацярпелай ад дамашняга насілля, паведамленні.
Таму хочацца папярэдзіць патэнцыяльных сямейных агрэсараў пра сур’ёзныя наступствы за ўчыненне дамашняга насілля, а асобам, пацярпелым ад іх дзеянняў, – не баяцца звяртацца за дапамогай.