Адукацыя – на ўзроўні! Аддзел па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама прызнаны лепшым на Брэстчыне

Аддзел па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама прызнаны лепшым на Брэстчыне! За высокія паказчыкі ў развіцці адукацыі па выніках 2022 года аддзел адзначаны дыпломам І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Такой жа ўзнагароды ўдастоены і дзіцячы сад № 3.

31 студзеня на калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама пераможныя дыпломы ўручаны начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Святлане Якубоўскай і загадчыцы дзіцячага сада № 3 Людміле Мяжуевай.

Сярод шматлікіх крытэрыяў, якія ўлічваліся пры вызначэнні вынікаў, – забяспечанасць устаноў адукацыі кадрамі, замацоўваемасць маладых спецыялістаў. Важкі паказчык – адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педработнікаў. Так, сярод настаўнікаў устаноў адукацыі раёна вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць амаль 30 працэнтаў, першую – 58,4 працэнта, працуюць два педагогі-метадысты.
Таксама ўлічваліся забяс-печанасць дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту месцамі ў дзіцячых садах, стварэнне даступнага асяроддзя для жыццядзейнасці асоб з інвалід-насцю, ахоп дзяцей ад года да шасці ўстановамі дашкольнай адукацыі, колькасць перамож-цаў і ўдзельнікаў алімпіяд, рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару і многае іншае.
– Дыплом І ступені ў вобласці – вынік зладжанай работы ўсіх калектываў устаноў адукацыі за 2022 год. Гэта і поспех нашых навучэнцаў, прозвішчы якіх гучаць на розных узроўнях, і іх бацькоў, якія прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах, педагогаў, якія дзеля забеспячэння высокага ўзроўню навучання ў заўсёдным метадычным і творчым пошуку, – адзначае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.
Дарэчы, сёння, акрамя аддзе-ла па адукацыі з высокакваліфікаваным і прафесійна дасвед-чаным калектывам, у сістэму адукацыі ўваходзяць раённы вучэбна-метадычны кабінет, райкам прафсаюза, у вялікай педагагічнай супольнасці 14 устаноў адукацыі, сярод якіх гімназія, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, аздараўленчы лагер «Чайка» плюс дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.