Дзюдо сярэбранага ўзроўню.Выхаванка Ляхавіцкай СДЮШАР заваявала другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве

З 24 па 27 студзеня ў спартыўным манежы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву г. Мінска прайшоў «Кубак С. А. Гуманава» ў межах першынства Беларусі па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2006–2008 г. н.
Для выхаванкі Ляхавіцкай СДЮШАР Эміліі Ксёнжык, якая другі год займаецца ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, спаборніцтва прынесла сярэбраны вынік – другое месца ў вагавай катэгорыі 63 кілаграмы.
– Эмілія ўпэўнена ішла да перамогі і была лепшай у трох схватках. У яе быў дастойны сапернік, таксама, як і Эмілія, член юнацкай зборнай Рэспублікі Беларусь па дзюдо, – адзначае трэнер-выкладчык дзюдаісткі Віктар Богуш.
З першынства ў праграме «Кубак С. А. Гуманава» пачалося фарміраванне беларускай каманды для ўдзелу ў летніх Гульнях СНД–2023 у Гомелі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.