Адзнаку паставіць вясна. На пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Ляхавіччыны да правядзення веснавых палявых работ

Падрыхтоўка да веснавой палявой кампаніі павінна была пачынацца яшчэ мінулай восенню, каб належным чынам спрацаваць на кожным этапе сёлета. На гэтым акцэнтаваў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, спецыялістаў райсельгасхарчу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падчас пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Ляхавіччыны да правядзення веснавых палявых работ, да нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю ў 2023 годзе.

Пра заданні для азімых і якасць зробленага
Планавыя заданні, якасць зробленага, праблемы, што яшчэ неабходна вырашаць, каму варта паспяшацца асабліва, у чым рэзервы? Пра гэта гаварыў у сваёй справаздачы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык. Ён падкрэсліў, што ў падрыхтоўцы пяць асноўных складнікаў: удаб-
рэнне, глеба, насенне, тэхніка, дысцыпліна на ўсіх этапах. Па словах начальніка райсельгасхарчу, каб глеба аддзячыла добрым ура-
джаем, неабходна клапаціцца пра яе ўрадлівасць і, у першую чаргу, размова ідзе пра ўнясенне неабходнай колькасці мінеральных і арганічных удабрэнняў. Тым больш, як адзначыў Мікалай Мароз, дзяржава выдаткоўвае дастатковую колькасць сродкаў, каб усе сельгаспрадпрыемствы былі поўнасцю забяспечаны ўдабрэннямі, якія своечасова павінны ўносіцца ў глебу. Што маем па факце.
У 2022 годзе гаспадаркі раёна на палі ўнеслі 501,5 тысячы тон арганіч-
ных удабрэнняў, ці 108 працэнтаў да плану. А вось мінеральных –
67 працэнтаў да плану.
Сёлета перад аграрыямі раёна стаіць задача намалаціць 81 600 тон
збожжа, сабраць 12 100 тон алейнага насення рапсу, 3 200 тон ільновалакна, накапаць 61 300 тон цукровых буракоў і 6 890 тон бульбы.
Васілій Пыжык закрануў і тэму азімых культур, якія пад
ураджай-2023 пасеяны на плошчы 11 550 гектараў. Заданне па сяўбе азімых не выканалі ЗТАА «БелДан», ААТ «Шлях новы».
Нават элітнае насенне, трапіўшы ў глебу, патрабуе падкормкі. Для гэтых мэт гаспадаркам раёна патрэбна 1 159 тон дзеючага рэчыва азотных удабрэнняў (на сёння ў наяўнасці 1 218 тон). Не ў належнай колькасці забяспечаны азотнымі ўдабрэннямі ЗТАА «БелДан»
(12 працэнтаў ад неабходнага), СУП «Ліпнянка» (25 працэнтаў),
ААТ «Нача» (42 працэнты), «Шлях новы» (60 працэнтаў), СУП «Белазем’е» (64 працэнты). Начальнік райсельгасхарчу рэзюмаваў: гаспадаркам у тэрміновым парадку трэба набыць неабходную колькасць азотных удабрэнняў, каб быць з добрым ураджаем.
Яшчэ адзін важны аспект, які ўплывае на колькасны і якасны складнік ураджаю – восеньская хімічная праполка азімых зерневых культур. Яна выканана на 42 працэнтах засеяных плошчаў. Тут недапрацавалі «Ліпнянка», «Шлях новы», «Нача», «Жарабковічы». А вось хімічная праполка азімага рапсу выканана ўсімі сельгаспрадпрыемствамі за выключэннем «Ліпнянкі».

Як працуем на ўраджай
Не так шмат часу засталося да веснавой сяўбы. Васілій Пыжык рас-
казаў, што для гэтага патрабуецца 870,6 тоны насення збожжавых і зернебабовых, у наяўнасці 1 470 тон
кандыцыйнага насення (163 працэнты да патрэбнага). Пераважная большасць насення – першай рэпрадукцыі (46 працэнтаў), а вось эліты – 10,4 працэнта, суперэліты –
адзін працэнт. Належным чынам падрыхтаваліся да сяўбы льна.
ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», Ляхавіц-
кая міжраённая льнонасенстанцыя назапасілі больш за неабходную колькасць якаснага насення. Няма праблем і з насеннем бульбы. Дарэчы, СВК «Ляхавіцкі» плануе закупіць 18 тон суперсуперэліты. Адносна кукурузы Васілій Пыжык патлумачыў, што для сямі гаспадарак Ляхавіччыны патрабуецца 181 тона насення, пакуль ёсць
25,2 тоны. Астатнюю колькасць плануецца набыць праз ААТ «Брэсттравы» і за межамі Беларусі.
Адно з асноўных буракаводчых сельгаспрадпрыемстваў раёна –
«Жарабковічы» – забяспечыла сябе насеннем цукровых буракоў на 121 працэнт. «Шлях новы» мае 38,1 працэнта, астатняе плануецца закупіць праз ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод».
На кантролі і пратручванне раслін.
У некаторых гаспадарках востра стаіць пытанне забяспечанасці мінеральнымі ўдабрэннямі пад яравую сяўбу. Так, ЗАТ «Белпрампрыбор» і «Ліпнянка» не маюць ні тоны фосфарных удабрэнняў, у «Ліпнянцы» ўвогуле адсутнічаюць калійныя ўдабрэнні. У «Начы» ў наяўнасці 0,5 працэнта фосфарных і 11 працэнтаў калійных. Як адзначыў начальнік райсельгасхарчу, ужо цяпер прагназуецца недабор ураджаю ў сувязі з замарудж-
ваннем росту раслін у пачатковай стадыі, пры фарміраванні коласа. А віной усяму недахоп мінеральных удабрэнняў.
Мікалай Мароз звярнуў увагу кіраўніцтва «Белпрампрыбора» на неабходнасць больш гаспадарскага падыходу да павышэння ўрадлівасці выкарыстоўваемых сельгасугоддзяў.
Са станоўчага боку па вывазцы арганічных удабрэнняў адзначаны «Жарабковічы», «Ляхавіцкі», «Белпрампрыбор». Чаго не скажаш пра «Ліпнянку», «Шлях новы». Пад яравую сяўбу-2023 ні тоны арганікі не ўнеслі ў глебу «Нача», «Белазем’е».

На паверцы – тэхніка
Васілій Пыжык нагадаў, што з лістапада 2022 года пачаўся рамонтны перыяд па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да сяўбы і нарыхтоўкі кармоў. Па стане на 31 студзеня 2023 года
гатоўнасць камбінаваных глеба- апрацоўчых пасяўных агрэгатаў складала 91,3 працэнта, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў –
87,9 працэнта, энерганасычаных трактароў – 94 працэнты, корма-
ўборачных камбайнаў – 95,2 працэнта, касілак – 90,6 працэнта, прэс-падборшчыкаў – 79,4 працэнта. У кожнай гаспадарцы, за выключэннем СВК «Ляхавіцкі», ёсць пэўныя недапрацоўкі ў плане рамонтна-падрыхтоўчых тэхнічных работ. Тэмпы неабходна нарасціць, каб своечасова, як толькі прыйдзе пара, прыступіць да работ. Начальнік райсельгасхарчу назваў актуальным і пытанне захаванасці тэхнікі. Асаблівая ўвага павінна быць звернута на выпуск тэхнікі на лінію, кантроль за тэхнікай, якая пастаўлена на захоўванне, навядзенне парадку ў боксах для захоўвання, складах і г. д. Плюс
кантроль за нормамі расходу паліва. Таксама начальнік райсельгасхарчу нагадаў, што прадоўжаць работу і мабільныя групы, якія будуць адсочваць акрэсленыя тэмы.
Старшыня райвыканкама чарговы раз нагадаў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, што жывёлагадоўля знаходзіцца ў
цеснай узаемасувязі з раслінаводствам, адпаведна, якасць і колькасць малака залежаць ад пасяўных плошчаў, належнай колькасці ўдабрэнняў, кармавой базы, якасці агратэхнічных мерапрыемстваў, ад зладжанай работы спецыялістаў. Таму варта пераглядзець структуру пасяўных плошчаў у бок павелічэння кормавытворчасці. Што тычыцца спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, то кожны з іх абавязаны не толькі кантраляваць і каардынаваць работу падначаленых, але самім быць дысцыплінаванымі і адказнымі.

Галіна КАНЬКО.