Рыбалоўства як від спаборніцтва. Хто стаў лепшым у падлёднай рыбалцы?


Работнікі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння традыцыйна прымаюць удзел у разнастайных спаборніцтвах і турзлётах, лыжных дыстанцыях, патрыятычных акцыях і г.д. А нядаўна старшага майстар аварыйна-дыспетчарскага ўчастка Алега Кабельчука запрасілі ў каманду спартсменаў, якія прадстаўлялі УП “Брэстаблгаз” на XXIX зімовай рэспубліканскай галіновай спартакіядзе, якая прайшла ў Маладзечанскім раёне. Прысвяцілі яе Году міру і стварэння, а таксама 70-годдзю прафсаюза Белэнергапалівагаза.
За званне лепшых змагаліся 16 каманд, якія прадстаўлялі прадпрыемствы газаэнергетычнай галіны. У праграме спартакіяды – спаборніцтвы па настольным тэнісе, шашках, шахматам і плаванні, па зімовых шматбор’і і спартыўным рыбалоўстве. У падлёднай рыбалцы і дэманстраваў майстар-клас наш зямляк. Яго ўлоў склаў амаль тры кілаграмы акуня і плоткі, што паўплывала на агульнакамандны вынік. Так, каманда “Брэстаблагаза” ўвайшла ў дзясятку лепшых і заняла восьмае месца.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.