Дэлегат на ўстаноўчы з’езд па стварэнні новай палітычнай партыі “Беларуская партыя “Белая Русь” падзялілася меркаваннямі, чаканнямі ад будучай падзеі

Як паведамляў “ЛВ”, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» вылучылі дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд па стварэнні новай палітычнай партыі “Беларуская партыя “Белая Русь”. Ляхавіцкія дэлегаты падзяліліся меркаваннямі, чаканнямі ад будучай падзеі.

Наталля ІСАХАНАВА, загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН:
– За дзесяцігоддзе членства ў “Белай Русі” грамадскае аб’яднанне стала важнай часткай майго жыцця. Цалкам падзяляю і падтрымліваю яго мэты і задачы, справы, накіраваныя на росквіт і моц нашай роднай краіны, дзейсную падтрымку розных катэгорый насельніцтва і саўдзел у іх жыцці.
Стварэнне новай палітычнай партыі, ініцыятарам якога стала адно з самых буйных грамадска-палітычных аб’яднанняў, лічу вельмі своечасовым. Гэта яшчэ адна магчымасць больш шырока і маштабна, на новым узроўні абараняць грамадскія, народныя і дзяржаўныя інтарэсы. Сітуацыя ў свеце патрабуе не разрозненых дзеянняў, калі кожны па-асобку, а сумесных намаганняў у супрацьстаянні выклікам.
Упэўнена, што новай партыі па сілах аб’яднаць розныя катэгорыі насельніцтва, павесці за сабой актыўных і нераўнадушных партыйцаў. Няма сумненняў у тым, што створаная палітычная партыя будзе масавай, бо ўжо сёння заяўленыя ідэі выклікаюць павышаную цікавасць. Важна, што і грамадскае аб’яднанне, і палітычная партыя будуць працаваць разам і побач, і гэта ў разы ўзмацняе іх пазіцыі па развіцці і ўмацаванні беларускай дзяржавы.
Удзел ва ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску лічу падзеяй значнай і ганаровай і вельмі цаню давер, выказаны мне землякамі, быць дэлегатам на ім.