23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары раёна!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі лакальных канфліктаў, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Служыць міру, абараняць сваю Радзіму – ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна. Паняцці мужчынскага і воінскага гонару заўсёды былі непадзельныя ў свядомасці нашага народа.
Дзень абаронцаў Айчыны стаў сапраўдным народным святам, якое па праве адзначаюць усе беларусы, якія служылі ў розныя гады ў арміі, і ўсе мужчыны, якім наканавана ахоўваць свой дом, сваю сям’ю і сваю Айчыну.
Шчыра віншуем са святам усіх ветэранаў, сённяшніх і будучых абаронцаў Айчыны, жадаем моцнага здароўя, непарушнага дабрабыту і мірнага неба над галавой!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Ляхавіцкага раёна!
Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята – як звяно паміж мінулым і будучыняй, як даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны, якія адстаялі свабоду сваёй зямлі.
Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія годна супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму.
За апошнія гады многае змянілася, але любоў да Радзімы, гатоўнасць адстойваць яе інтарэсы засталіся ў душы кожнага чалавека.
Жадаю вам і вашым сем’ям добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.