Падарунак да Дня абаронцаў Айчыны

23 лютага натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі
бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў.

Брэсцкая абласная натарыяльная палата Беларускай натарыяльнай палаты правядзе акцыю па бясплатным кансультаванні, прымеркава-ную да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кан-тору і натарыяльнае бюро Брэсцкай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў і іншых.
Поўны спіс натарыяль-ных кантор і натарыяльных бюро і час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Брэсцкая абласная натарыяльная палата.