Не ходите без фликеров

«Цаніце сябе. Будзьце яркімі!».

З пачатку 2013 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні Правілаў дарожнага руху прыцягнуты 810 пешаходаў. Асноўная колькасць парушэнняў – невыкарыстанне пешаходамі флікераў і пераход праезнай часткі дарогі ў неўстаноўленым месцы.

Сёлета на дарогах раёна зарэгістравана здарэнняў, у выніку якіх траўмы атрымалі 3 чалавекі, 2 з якіх – пешаходы. Большасць здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту адбываецца ў вячэрні і начны час з-за таго, што згаданых ўдзельнікаў дарожнага руху, якія не палічылі патрэбным пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі, не заўважылі вадзіцелі. Між тым, у пункце 17.1 Правілаў дарожнага руху дакладна прапісана, што пешаход абавязаны пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Невыкананне гэтага патрабавання цягне за сабой адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу на суму ад 1 да 3 базавых велічынь (130-390 тысяч рублёў). Калі гэтае правапарушэнне ўчыніла нецвярозая асоба, штраф складзе ад 3 да 5 БВ (390-650 тысяч рублёў).

І штраф – далёка не самае горшае, што можа здарыцца з тымі, хто ігнаруе ПДР. Перш чым парушаць правілы, задумайцеся: ці апраўдана ваша рызыка і ці не занадта танна вы цэніце сваё здароўе і жыццё.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *