«Заводскі» рады пакупнікам. Аднавіў гандлёвую дзейнасць фірменны магазін «Заводскі» ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»

Падзея, якую чакалі, якую анансавалі, у рэшце рэшт, адбылася. У мінулы аўторак шматлюдна было на вуліцы 17 Верасня, дзе адзначалі магазіннае наваселле. Пасля невялікага перапынку аднавіў гандлёвую дзейнасць фірменны магазін «Заводскі»
ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар кансервавага завода Аляксандр Вашчук, які выказаў спадзяванне, што пакупнікі будуць задаволены і асартыментам, і цэнавымі прапановамі, падкрэсліў, што ў далейшым прапанова ад «Заводскага» пашырыцца. З задавальненнем патэн-цыяльныя пакупнікі падчас дэгустацыі пакаштавалі смачную кансерваваную прадукцыю.
Змяніўся не толькі адрас гандлёвай кропкі (цяпер яна месціцца па вуліцы 17 Ве-расня, 6). Істотна пашырыліся плошчы аб’екта, больш багатым стаў асартымент, выстаўлены на паліцах магазіна. Напэўна, многіх прыцягнуць тэматычныя паліцы: «лідар продажу», «спецыяльная прапанова», «для дыябетычнага хар-чавання», «лепшая цана» і іншыя.
Акрамя плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі ўласнай вытворчасці, у «За-водскім» нямала і навінак –
гатовыя мяса-каўбасныя вырабы і мясныя кансервы ў асартыменце з Пінскага мясакамбіната і Бярозаўскага мясакансервавага камбіна-та, разнастайныя гатункі сыру, што выпускаюцца на Кобрынскім масларобна-сыраробным заводзе, выбар хлебабулачнай прадукцыі ад «Берасцейскага пекара». Не можа не спадабацца і шырокая прапанова на любы густ сувенірнай і іншай прадукцыі.
– Выдатны магазін атры-маўся! Выбар вялікі. Цэны тут таннейшыя, чым у многіх магазінах. Месца хапае, можна добра разгледзець тавары і выбраць тое, што падыходзіць, –
толькі частка водгукаў ад тых, хто завітаў на адкрыццё магазіна.
Заходзьце, купляйце і вяр-тайцеся зноў. «Заводскі» рады пакупнікам.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.