Партыя палітычнага адзінства. Дэлегаты ўстаноўчага з’езда ад Ляхавіцкага раёна падзяліліся з «ЛВ» сваімі меркаваннямі

У Беларусі створана Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». 18 сакавіка дэлегаты ўстаноўчага з’езда аднагалосна падтрымалі яе стварэнне. Узначаліў новую беларускую партыю Алег Раманаў. Аднагалосным было і прыняцце праграмных дакументаў.
У падзеі, гістарычнай для нашай дзяржавы, у складзе
абласной дэлегацыі ўдзел прынялі і прадстаўнікі Ляхавіцкага раёна, якія падзяліліся з «ЛВ» сваімі ўражаннямі.


Наталля ІСАХАНАВА, загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН:
– Ганаруся тым, што была сведкай стварэння «Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь». Больш за тысячу дэлегатаў вызначылі, як будзе развівацца новая палітычная сіла нашай роднай Беларусі. Беларуская партыя будзе падтрымліваць курс Першага Прэзідэнта краіны і накіравана на абарону нацыянальных інтарэсаў дзяржавы, садзейнічанне яе росквіту, умацаванню і заможнасці.
Устаноўчы з’езд паказаў, што разам мы можам многае. Перапаўнялі патрыятычныя пачуцці гонару і любві да нашай роднай сінявокай краіны, калі ўся зала спачатку доўга апладзіравала стварэнню палітычнай партыі, а пасля натхнёна спявала песню «Белая Русь».
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава павіншавала ўсіх з важнай палітычнай падзеяй і адзначыла, што ў гісторыю суверэннай і незалежнай Беларусі ўпісана яшчэ адна старонка. Наталля Качанава
падкрэсліла, што наша маладая незалежная дзяржава на працягу ўсёй гісторыі рабіла ўсё, каб рэалізаваць асноўныя прынцыпы, закладзеныя Прэзідэнтам, – дзяржава для народа, каб зрабіць жыццё больш камфортным, каб жыццё народа было на карысць развіцця, працвітання краіны.
Стварэнне палітычнай партыі – яшчэ адзін крок дзеля стабільнага і шчаслівага заўтрашняга дня нашага народа.
Прыемна, што наш зямляк Дзмітрый Багушэвіч увайшоў у склад цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі Беларускай партыі «Белая Русь».

Дзмітрый БАГУШЭВІЧ, кіраўнік цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый:
– Быць удзельнікам падзеі, дзе адбылося будаўніцтва новай партыйнай сістэмы, – вялікі гонар. Упэўнены, што партыя «Белая Русь» адыграе вялікую ролю ў развіцці нашай дзяржавы, стане вядучай рухаючай сілай аднадумцаў, патрыётаў, якія змогуць адказваць на тыя выклікі, якія неабходна вырашаць у нашай краіне. Члены партыі падтрымліваюць Прэзідэнта і дзеючую ўладу, і гэта вызначальна.
Лічу важным і супрацоўніцтва Беларускай партыі «Белая Русь» з «Адзінай Расіяй». Гэта дапаможа яшчэ больш умацаваць грамадска-палітычныя адносіны братэрскіх народаў.
Партыя цесна звязана з грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь», і ў гэтым яднанні закладзены вялікі патэнцыял, сіла адзінства.
Удзячны за аказаны давер быць сярод дзевяці членаў цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі, якая будзе назіраць за статутам партыі, прымаемымі дакументамі, фінансавымі дзеяннямі і г. д. Абяцаю, што заўсёды буду стаяць на варце інтарэсаў грамадства і краіны, займацца справай, якая будзе садзейнічаць росквіту нашай Беларусі.
Адметна і сімвалічна, што новая Беларуская партыя «Белая Русь» сваю дзейнасць пачынае ў Год міру і стварэння.