Фотофакт. В Ляховичском районе готовятся к посевной

Першыя трактары папярэджваюць, што пасяўная вясна ўжо ступіла на парог сельскагаспадарчага поля.

Пару дзён і яравыя палеткі ажывуць, пагрузяцца ў руплівасць, на ўсе лады загудуць маторамі.

А пакуль свежыя кадры падрыхтоўкі глебы да сяўбы, зробленыя 21 сакавіка ў ААТ “Шлях новы”.