Кадры для АПК, ці Каледжская прафпляцоўка. Прайшло ўсяго тры гады, як Ганна Пецюлевіч атрымала дыплом з адзнакай Ляхавіцкага аграрнага каледжа

Прайшло ўсяго тры гады, як Ганна Пецюлевіч атрымала дыплом з адзнакай Ляхавіцкага аграрнага каледжа і размеркавалася
на першае працоўнае месца.

А сёння яна не проста ветфельчар – каштоўны спецыяліст аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна – СВК «Ляхавіцкі», сапраўдны прафесіянал, чый аўтарытэт пацверджаны не толькі вытворчымі паказчыкамі і адзнакамі працы, але і шчырай павагай калег. Адказная, добрасумленная, нераўнадушная, не лічыцца
з асабістым часам і вельмі любіць жывёл – такі прафесійны партрэт маладога спецыяліста. І гэта той выпадак, калі праца ў сельскай гаспадарцы стала любімай справай. Яе падапечныя не скажуць, што не так, але ветфельчар вопытным поглядам заўважае нават ледзьве прыкметныя змены ў паводзінах і самаадчуванні.
І робіць усё, каб дапамагчы.
У гаспадарцы такія адносіны да працы цэняць. Маладому ветфельчару дапамаглі набыць жыллё, выдзелілі транспарт.
Толькі працуй! І Ганна плануе затрымацца тут надоўга.