Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ажыццяўляе падбор кандыдатаў на службу з ліку выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў

Больш за 11 гадоў на Ляхавіччыне працуе раённы аддзел Следчага камітэта. На падраздзяленне ўскладзены функцыі расследавання крымінальных спраў, а таксама вытворчасць даследчых праверак па заявах і паведамленнях пра найбольш цяжкія злачынствы.
Быць следчым – ганарова і надзвычай адказна. Калі ў маладых людзей ёсць жаданне стаць следчым, РАСК можа ажыццявіць мары. Раённы аддзел Следчага камітэта ажыццяўляе падбор кандыдатаў на службу (асоб да 27 гадоў) з ліку выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “правазнаўства”, “дзяржаўнае кіраванне і права”, “паліталогія”. Для паступлення на службу ў Следчы камітэт прад’яўляюцца шэраг патрабаванняў, па якіх можна атрымаць кансультацыю ў РАСК (звяртацца па адрасе: вуліца Дзесюкевіча, 43 ці па тэлефонах 2 17 48, 6 22 14).
Пры станоўчым вырашэнні пытання кандыдаты будуць мець шэраг пераваг, сярод якіх прэстыжная праца, магчымасць вырашэння жыллёвага пытання, права на пенсійнае забеспячэнне з 48 гадоў і многае іншае .
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.