В Ляховичском районе на пожаре погибла пенсионерка

31 сакавіка 2023 года ў 10-37 у цэнтр аператыўнага кіравання Ляхавіцкага РАНС паступіла паведамленне пра пажар па вуліцы Спакойнай у в Нівішча Ляхавіцкага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку  ўстаноўлена, што дах дома цалкам ахоплены агнём  і  ў доме магчыма знаходжанне чалавека.
У падпаленым калідоры на падлозе пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі знойдзена нежывой  гаспадыня дома, пенсіянерка  1936 года нараджэння.
Прычына пажару высвятляецца.


З пачатку года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 5 пажараў, у агні загінулі 2 чалавекі.
Ляхавіцкі РАНС нагадвае пра неабходнасць выканання  правілаў пажарнай бяспекі:

  • устанавіце ў доме або кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік;
  • выконвайце правілы эксплуатацыі печаў, а таксама правілы карыстання газавымі прыборамі;
    У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 ці 112.

Юлія Лешык, спецыяліст РАНС