Дом, у якім усім добра. У Ляхавіцкім раёне праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без насілля!»

Яе задачы – прыняцце сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія ўчыняюць дамашняе насілле; аказанне кваліфікаванай дапамогі пацярпелым і садзейнічанне ў працаўладкаванні непрацуючым асобам, якія ўчынілі дамашняе насілле і пацярпелым ад яго і г. д.

Калі ў вас у сям’і мае месца праяўленне насілля, і мірным шляхам
вырашыць канфлікт немагчыма, для яго папярэджання і спынення звярніцеся ў аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама
па тэлефоне 102.
Вам заўсёды гатовы дапамагчы таксама спецыялісты Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра ёсць псіхолаг, спецыяліст па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, ананімна і бясплатна акажуць псіхалагічную, сацыяльную і юрыдычную дапамогу.
З мэтай аказання дапамогі асобам, якія знаходзяцца ў крызісным становішчы (сталі ахвярамі гандлю людзьмі, пацярпелі ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных наступстваў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся
без апекі бацькоў) у ТЦСАН працуе «крызісны» пакой.
Рэжым работы «крызіснага» пакою – кругласутачны. Любы грамадзянін, у тым ліку з непаўналетнімі дзецьмі, можа скарыстацца ім самастойна або па накіраванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ». Даведкі па тэлефонах 6-09-17, 6-04-20, таксама па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Юбілейная, д. 19.
Адным з надзейных спосабаў засцерагчы сябе ад супрацьпраўных замахаў сямейных агрэсараў з’яўляецца абсталяванне жылых дамоў, кватэр ручнымі сродкамі сігналізацыі з падключэннем на пульты цэнтралізаванага назірання падраздзя-
лення Дэпартамента аховы.

Віталій ЧАБАТАРЭНКА,
часова выконваючы абавязкі
начальніка РАУС.