115 заяўку прыняў!

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове знаходзяцца пытанні, звязаныя з жыллёва-камунальнымі паслугамі, у тым ліку па рабоце з заяўкамі, якія паступаюць ад спажыўцоў гэтых паслуг.

У Брэсцкай вобласці заяўкі спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг з кастрычніка 2018 года прымаюцца адзіным абласным кантакт-цэнтрам з адзіным нумарам 115.
Заяўкі, якія паступілі на кароткі нумар 115 праз асабісты кабінет карыстальніка на інфармацыйным рэсурсе «Партал «мая рэспубліка»
115.бел або ў мабільным дадатку інтэрнэт-партала 115.бел, рэгіструюцца ў адзінай сістэме і аўтаматычна перадаюцца выканаўцу.
Праігнараваць заяўку, адкласці вырашэнне пытанняў на нявызначаны тэрмін або зрабіць работу няякасна не атрымаецца.
Дыспетчарская служба кантралюе захаванне тэрмінаў заявак, а пасля выбарачна яшчэ і якасць выкананых работ з дапамогай зваротнай
сувязі.
Аднак, нягледзячы на гэта, непасрэдныя выканаўцы (пастаўшчыкі паслуг) дапускаюць парушэнне тэрмінаў, фармальныя адносіны і няякаснае выкананне работы.
Так у 2022 годзе з парушэннем тэрмінаў выканана 14 працэнтаў заявак, вернута на дапрацоўку чатыры працэнта ўсіх заявак.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ўнесены
прапановы мясцовым органам і БАУП «Упраўленне ЖКГ» па ўхіленні выяўленых сістэмных недахопаў і ўдасканаленні работы з заяўкамі (прэтэнзіямі) спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.
КДК Брэсцкай воблбасці.