Куды зніклі туі і да чаго вядуць чужыя грошы… Крымінал, здарэнні Ляхавіцкага раёна

Бляск грошай

Раённы аддзел Следчага камітэта 15 сакавіка ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1  артыкула 209 Крымінальнага Кодэкса па факце махлярства ў адносінах бухгалтара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Службовая асоба вясной 2021 года ўнесла няправільныя звесткі ў плацежныя дакументы і неабгрунтавана налічыла сабе ў якасці зарплаты больш за 4000 рублёў.

Паквапіліся…

Ляхавічанін, знаходзячыся ў кватэры свайго знаёмага, забраў адтуль 95 рублёў.
Неўстаноўленая асоба ў перыяд з лістапада па 1 красавіка выкапала з двара нежылога дома 12 туй. Іх знікненне выявіла гаспадыня, калі вясной прыехала на дачу.
Па фактах крадзяжоў РАСК узбудзіў крымінальныя справы, праводзіцца расследаванне.
Каб не стаць ахвярай аматараў чужых рэчаў, не варта запрашаць да сябе ў дом незнаёмцаў, трымаць навідавоку грошы. З мэтай захавання маёмасці на дачы, і на доме, і на брамцы трэба ўстанавіць надзейныя замкі.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
начальнік РАСК.