Васьміразрадная гульня. Хто перамог у брэйн-рынгу ў Ляхавічах?

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

Наша купалаўка даўно перастала быць проста кніжным цэнтрам, сёння тут сапраўдны цэнтр прыцягнення інтарэсаў і для дзяцей,
і для моладзі, і для дарослых.
Як прыклад – пятнічны інтэлектуальны брэйн-рынг, які вызначыў, хто сярод васьмікласнікаў гарадскіх школ самы разумны, кемлівы і можа лагічна вырашыць любую задачу.

Сем інтэлектуальных геймаў на самыя розныя тэмы ад біялогіі да дзіцячай літаратуры прапанавалі прайсці школьнікам работнікі купалаўкі. Толькі і паспявалі адказваць на пытанні пра самую высокую і нізкую кропку зямлі, называць аўтараў вядомых літаратурных твораў, паглыбіцца ў японскую паэзію… Каманда «Патрыёт» прадстаўляла інтэлектуалаў з СШ № 2, «Шэсць капітанаў» –
каманда гімназіі, «Вышэйшая ліга» – разумнікі з СШ № 1.
Барацьба ішла за кожны бал, рабяты літаральна вырывалі першынство ў інтэлектуальным батле. Вырашальным стаў этап «Чорная скрыня», дзе сябе праявіла каманда «Патрыёт», якая і стала пераможцай гульні. Усе каманды атрымалі дыпломы і ўражанні ад спаборніцтва, папоўнілі досвед і паабяцалі яшчэ сустрэцца ў інтэлектуальных гульнях. Такі варыянт пазашкольнага часу – самы лепшы!

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.