РАШЭННЕ ПРЭЗІДЫУМА ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ І ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ад 26 снежня 2013 г. № 47/1127 г. Ляхавічы

Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання

Разгледзеўшы пратаколы пасяджэнняў грамадскіх аб’яднанняў, райкама КПБ, заяў грамадзян, пратаколы сходаў працоўных калектываў, кіруючыся артыкуламі 34 і 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЛІ:

1. Утварыць Ляхавіцкую раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання колькасцю 11 (адзінаццаць) чалавек.

2. Зацвердзіць персанальны састаў Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання:

Аўдзей Валянціна Міхайлаўна – ад працоўнага калектыву паліклінікі УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ”.

Бацкалевіч Юлія Уладзіміраўна – ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.

Біза Надзея Мікалаеўна – ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Баўтко Надзея Іванаўна – ад раённага камітэта КПБ.

Вайцешык Мікалай Міхайлавіч – ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Мацкевіч Наталля Францаўна – ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Несцяровіч Юрый Генадзьевіч – ад працоўнага калектыву раённага выканаўчага камітэта.

Арэхва Вольга Мікалаеўна – ад працоўнага калектыву раённага вузла паштовай сувязі.

Пракап’юк Тамара Ула-дзіміраўна – ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

Траццяк Таццяна Уладзіміраўна – ад працоўнага калектыву АСП “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” УА “БарДУ”.

Юруць Мікалай Паўлавіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы.

Я. Н. ЮРЛЕВІЧ,

старшыня райсавета.

В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ,

старшыня райвыканкама.

У. М. ДАРАШЭНКА,

кіраўнік справамі

райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *