Што сёння здаецца выгадай, тое заўтра можа абярнуцца стратай. Чаму трэба ўносіць узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Не сакрэт, што некаторыя работадаўцы, асабліва ў арганізацыях недзяржаўнай формы ўласнасці, плацяць заработную плату з дзвюх частак. Большая частка зарплаты – неафіцыйная («у канверце»), якую работадавец выплачвае работніку, але не афармляе дакументальна, і меншая – афіцыйная, з якой выплачваюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Матывуючы работніка пагадзіцца на выплату зарплаты «ў канвертах», наймальнік у якасці аргумента выказвае клопат пра работніка: без выплаты падаткаў сума заработнай платы, выплачваемая работніку на рукі, будзе больш, чым афіцыйная. Пры гэтым наймальнік замоўчвае, што работнік страчвае сацыяльную абароненасць.
Такім чынам, работадавец спрабуе знізіць выдаткі на выплату працы, падаткі з фізічнай асобы і адлічэнні ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Аднак падобная эканомія прыводзіць да таго, што з суб’ектаў гаспадарання ў выніку спаганяюцца як сумы неданалічаных і недаплачаных падаткаў і адлічэнняў, так і пеня за несвоечасовасць іх выплаты.
Гэта сур’ёзная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна. Выплата заработнай платы «ў канверце» з’яўляецца парушэннем правоў грамадзян на дапамогі, пенсіі і іншыя сацыяльныя гарантыі.
Яшчэ горш, калі заработная плата поўнасцю выплачваецца «ў канверце» і абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду не выплачваюцца зусім. Далёка не кожны жыхар нашай краіны, калі пага-
джаецца на ценявыя грошы, бачыць адваротны бок медаля. А пры афармленні пенсіі ў работнікаў узнікнуць складанасці. Па-першае, не будуць улічаны ў стаж работы тыя перыяды працоўнай дзейнасці, на працягу якіх не выплачваліся страхавыя ўзносы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Па-другое, пры вылічэнні памеру пенсіі будуць улічаны толькі тыя сумы заробку, з якіх выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы. І, тэарэтычна, у работніка застанецца толькі права ў судовым парадку спагнаць страту з нядобрасумленнага работадаўцы.
Выплачаная неафіцыйна заработная плата адаб’ецца і на памеры сацыяльных выплат у выпадку ўзнікнення праблем са здароўем. Работнік не атрымае аплату лістка па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, або атрымае толькі з разліку афіцыйнай фактычнай заработнай платы.
Акрамя таго, на карысць легалізацыі даходаў прывядзём некаторыя аргументы, звязаныя з набыццём жылля, аўтамабіля, валюты, аплаты за навучанне дзяцей і іншыя буйныя расходы. Падобныя аперацыі знаходзяцца пад кантролем падатковых органаў, дзе грамадзянін павінен будзе пацвердзіць свае расходы наяўнасцю легальных крыніц даходаў, гэта значыць супастаўленне даходаў і расходаў і дакладнасць указаных у дэкларацыі звестак аб даходах і маёмасці.
Такім чынам, атрыманне зарплаты «ў канверце» ўплывае адмоўна не толькі на даход бюджэту фонду, са сродкаў якога выплачваюцца пенсіі і дапамогі, але і, у першую чаргу, на самога працуючага грамадзяніна.
Будучыня кожнага работніка, перш за ўсё, у яго ўласных руках! І яму вырашаць, атрымаць афіцыйную зарплату з утрыманнем падаходнага падатку з фізічнай асобы і абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду або пагаджацца з прапанаванай работадаўцам умовай атрымання заработнай платы «ў канверце» і заставацца сацыяльна неабароненым, пазбаўляючы сябе права атрымліваць сацыяльныя выплаты і дастойную пенсію на ўсё жыццё.
Такім чынам, у дакументальным афармленні працоўных адносін павінен быць зацікаўлены перш за ўсё сам грамадзянін.
Грамадзянін, які пагаджаецца на работу без заключэння з ім працоўнага дагавора і, адпаведна, на атрыманне заработнай платы без адлюстравання яе ў бухгалтарскім уліку работадаўцы, павінен памятаць, што рызыкуе не атрымаць заработную плату за адпрацаваны час, кампенсацыю за нявыкарыстаны водпуск, у любы час работадавец можа адмовіцца ад работніка, і ў будучым такая праца не будзе залічана ў стаж работы пры назначэнні пенсіі.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 112-З
«Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ў Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату зарплаты «ў канвертах». Уведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў (артыкул 243 Крымінальнага кодэкса) і перш за ўсё звязаная з выплатай заработнай платы «ў канвертах».
Хочацца таксама нагадаць, што службовыя асобы арганізацый, якія налічваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты працуючым у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваюць іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністра-
цыйную адказнасць (артыкул 12.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Кацярына НАВАГРАН,
начальнік Ляхавіцкага раённага аддзела ФСАН.