У гімназіі г.Ляхавічы заклалі новы сад у гонар першага дырэктара

Сёння ў гімназіі г.Ляхавічы прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды закладкі новага саду ў гонар першага дырэктара гімназіі Каваленкі Аляксандра Пятровіча.

Ажыццявіць мару па абнаўленні саду дапамаглі прадпрымальнік Валерый Радзюк і выпускнікі гімназіі розных гадоў.