Кветачкі пераможнага мая

Больш за дзесяцігоддзе назад да падзей, калі беларусы святкавалі 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі, упершыню ў гімназіі быў закладзены яблыневы сад. Сімвалічны момант з гімназістамі раздзялілі першы дырэктар гімназіі Аляксандр Каваленка, ветэраны. А прадпрымальнікі Валерый Радзюк і Генадзій Сакуць сталі партнёрамі, дзякуючы якім і атрымалася ажыццявіць мару.

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

2023-і, Год міру і стварэння – менавіта такімі часавымі каардынатамі абмяжуемся! Сённяшнімі днямі ў гімназіі важкая падзея – зялёнае жыццё пачынае новы сад. Хутка і тут зацвітуць у пераможны май яблыневым цветам амаль паўтары сотні маладзенькіх дрэўцаў. А самае галоўнае, што гэты сад высаджаны ў гонар першага дырэктара гімназіі Аляксандра Каваленкі. Спраўдзіць мару дапамаглі Валерый Радзюк і выпускнікі гімназіі розных гадоў.
Выдатнік адукацыі, былы настаўнік рускай мовы і літаратуры Людміла Раманенка калісьці прапанавала любавацца прыгожым садам пад літаратурнае слова. А гімназісты так прыгожа прымеркавалі да гэтага прыгожага месца творчы фестываль, які ужо 13 гадоў не перастае здзіўляць талентамі. У гэты дзень гучалі пранікнёныя і пяшчотныя словы натхняльніка пасадкі саду ветэрана працы і настаўніцы геаграфіі Любові Каваленка.
Пасля ў гэтай творчай атмасферы, дзе літаральна прапісалася мастацкае слова, загучалі вершы, песні… Вечныя радкі з творчасці Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Грахоўскага, Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Генадзія Бураўкіна… Гэта ўсё гаворыць, што гімназісты шануюць гісторыю, берагуць самае каштоўнае, прымнажаюць традыцыі, закладзеныя вопытнымі і мудрымі землякамі. Няхай квітнее памяць, як кветачкі самага прыгожага пераможнага мая.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.