Вада – зона бяспекі. АЗБУКА БЯСПЕКІ АД УЧАСТКОВАГА

У бліжайшы час, з усталяваннем цёплага надвор’я, пачнецца купальны сезон 2023 года.

Якая адказнасць прадугледжана дзеючым заканадаўствам за купанне ў неўстаноўленых для гэтага месцах, а таксама якія правілы варта выконваць адпачывальнікам, каб не парушыць заканадаўства?
Адказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Іван КАРПОВІЧ:

– Згодна з рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама ад 28.03.2023 г.
№ 350 «Аб мерах па паляпшэнні аховы жыцця людзей на вадаёмах і падрыхтоўцы да купальнага сезона ў 2023 годзе», месцамі, дазволенымі для купання, прызнаны: гарадскі пляж ракі Ведзьмы ў Ляхавічах і пляж на вадаёме дзіцячага аздараўленчага лагера «Чайка» паблізу вёскі Галаўнінцы, астатнія водныя аб’екты раёна з’яўляюцца месцамі, дзе купанне забаронена. Купанне ў забароненых для гэтага месцах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 24.42 КоАП, у выглядзе штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.
Акрамя таго, не варта грэбаваць Правіламі аховы жыцця людзей на водах, у якіх указана, што адпачывальнікам забаронена:
● купацца ў забароненых для купання месцах рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў;
● забруджваць і засмечваць вадаёмы, уязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон;
● распіваць на пляжах спіртныя напіткі;
● заплываць за буі і іншыя знакі, што абазначаюць зоны купання;
● падплываць да суднаў (маторных, парусных, веславых лодак) і іншых плавальных сродкаў;
● узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;
● скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычалаў, іншых збудаванняў, што не прыстасаваны для гэтых мэт;
● выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і амуніцыю не па прызначэнні;
● плаваць на дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіма-ных матрацах;
● арганізоўваць гульні на вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, а таксама ажыццяўляць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;
● падаваць ілжывыя сігналы трывогі;
● пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;
●мыць на пляжах бялізну і купаць жывёл.