І іншаземцы павінны выконваць заканадаўства

У адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (далей – іншаземцы) абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Іншаземцы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь з парушэннем тэрміну рэгістрацыі, не выехалі па заканчэнні тэрміну рэгістрацыі, пражываюць не па месцы рэгістрацыі, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 24.35 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыя ўказанага артыкула прадугледжвае для іншаземца штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыю.
Па пытаннях знаходжання інша-земцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можна пракансультавацца ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі АУС Ляхавіцкага райвы-канкама па тэлефоне 6-04-02 або прыйсці на прыём па адрасе:
г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 43, кабінет № 101.
Графік прыёму грамадзян: аўторак, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; серада з 11.00 да 15.00, з 16.00 да 20.00; чацвер, субота з 8.00 да 13.00.

Юрый ДЗЯМІД, часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ляхавіцкага РАУС.