Насенне дабрыні і міру. Рэспубліканская акцыя «Прыгожы двор» працягвае сваю дабрачынную місію ў Ляхавічах

Рэспубліканская акцыя «Прыгожы дом» працягвае сваю дабрачынную місію і напаўняе тэрыторыю дзіцячага пражывання прыгажосцю і ўтульнасцю.

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

У межах праекта Беларускага фонда міру «Мірны дом» удзельнікамі цудоўнага пачынання ў Ляхавічах стаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Аляксандра і Святланы Страмавусаў.
А 17 мая яны перадалі эстафету – завіталі з расадай кветак і пачастункамі на вуліцу Чкалава, 8а, дзе прапісаны дзіцячы дом сямейнага тыпу Дзмітрыя і Кацярыны Краўчэняў.

З віншаваннямі і падарункамі сюды прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алег Траццяк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонда міру Ларыса Юшкевіч і сямейства Страмавусаў. Да прыгожай ініцыятывы далучылася і першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч з актывістамі БРСМ і Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў.
Ад раённай арганізацыі Беларускага фонда міру па традыцыі перададзены наборы насення агародніны і кветак. Яшчэ адна добрая традыцыя – падарункі ад малочнага і кансервавага заводаў.
З якім задавальненнем дзеці пад кіраўніцтвам дарослых высаджвалі расаду кветак, падораных камунгасам. А перад
гэтым рыхтавалі лункі для петуній, браткоў і г. д. Святлана Страмавус з веданнем справы дзялілася парадамі, як правільна класці кветку
ў ямку, акуратна прысыпаць карэнчык, каб расліна добра прыжылася.
– Вельмі важна, што догляд клумбаў стане дадатковай магчымасцю выхаваць працавітасць і адказнасць за пачатую справу, працаваць у камандзе, – падкрэсліла Ларыса Юшкевіч і нагадала, што праект накіраваны на вырашэнне сацыяльна значных праблем дамоў сямейнага тыпу.
Трэці год пайшоў, як Дзмітрый і Кацярына Краўчэні атрымалі статус бацькоў-выхавальнікаў, і яны змаглі стварыць для
дзяцей з цяжкім лёсам дамашнюю ўтульнасць і камфорт.
У іх ужо шмат цікавых традыцый, якія аб’ядноўваюць вялікую сям’ю.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.