У аграгарадку Падлессе Ляхавіцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новага жывёлагадоўчага аб’екта

Сёння ў аграгарадку Падлессе Ляхавіцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новага жывёлагадоўчага аб’екта.

 Будаўніцтва МТФ “Падлессе” ААТ “Жарабковічы” распачалося ў жніўні 2021 года. За менш як два гады былі ўзведзена два кароўнікі, разлічаныя на сумарную пастаноўку тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, даільна-малочны блок і поўны пералік усяго неабходнага і для работы фермы, і для працы жывёлаводаў у фармаце максімальнай сучаснасці.

 Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі кіраўніцтва раёна і ААТ «Жарабковічы», навучэнцы мясцовага каледжа, будаўнікі.