Час сустрэчы змяніць нельга. У мінулую пятніцу ў Ляхавіцкім раёне прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын

Гэты конкурсна-вучэбны збор санітарных дружын раёна з’яўляецца ўжо глыбокай традыцыяй. За час правядзення спаборніцтвы змянілі не адну лакацыю.

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

Як і летась, на Кургане Славы 26 мая для правядзення спа-борніцтваў пастроіліся пяць сані-тарных дружын, якія прадстаўлялі ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», «ТБЗ Ляхавіцкі», СВК «Ляхавіцкі»,
ААТ «Жарабковічы» і «Шлях новы».
Для санітарнай дружыны «Шляху новага» сёлетняе выступленне стала дэбютным. Першы блін атрымаўся: на ўсіх этапах сандружынніцы гаспадаркі прадэманстравалі досыць роўны крок. А, напрыклад, у конкурсе строю і песні адзіныя з усіх каманд пракрочылі і праспявалі пад акампанемент жывой музыкі – быў свой баяніст.
Умовамі спаборніцтваў сандружын-ніцам прапанавалася прайсці шэраг «палявых», часцей – камандных этапаў. Паказаць уменні дзей-нічаць ва ўмоўных ачагах хімічнага і камбінаванага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання. Пацвердзіць свае тэарэтычныя веды і практычны досвед дзеянняў.
Напрыклад, на пляцоўках умоўнай дэгазацыі ці дэзынфекцыі паказаць спрыт у абарачэнні са сродкамі індывідуальнай аховы і іншым.
Мелася ў сандружын дамашняе заданне: падрыхтаваць і прадставіць на арбітраж журы газету ўласнай рэдактуры.
На абласны конкурс санітарных дружын паедзе каманда «ТБЗ Ляхавіцкі». Дарэчы, для сандружыны прадпрыемства гэта паездка не стане дэбютнай: падобнае яна праходзіла ў мінулым годзе.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.