В Ляховичском районе соревновались сандружины. Как это было

26 мая адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы санітарных дружын раёна. У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд: ААТ “Жарабковічы”, ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, СВК “Ляхавіцкі”, ТБЗ “ААТ Ляхавіцкі” і ААТ “Шлях новы”. Апошняя дружына ўдзельнічала ў конкурсных спаборніцтвах упершыню пасля даволі працяглага перапынку.

Каманды прайшлі выпрабаванне на чатырох палявых этапах, плюс праводзіўся конкурс строю і песні і сценгазет. Пераможцу, які стане вядомы бліжэй да вечара, чакае ўдзел у аналагічным мерапрыемстве абласнога маштабу.