Калі стане роўнай дарога на вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах?

Вуліца Арлоўскага – адна з вуліц, якая летась добраўпарадкавалася. Усталяваны новы аўтобусны прыпынак, адрамантаваны пешаходныя дарожкі, пасаджаны дрэўцы, кусты, істотнае абнаўленне і ў плане асвятлення.

Днямі ў рэдакцыю «ЛВ» патэлефанавала ляхавічанка. Яна расказала, што ўздоўж дарогі, дзе плануецца ці пашырэнне праезнай часткі, ці ўладкаванне тратуара, усё ў няроўнасцях і ямах. Калі сітуацыя зменіцца?

За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся ў ДРБУ-200, на чыім балансе знаходзіцца ўказаны ўчастак дарогі.
– Прадугледжаны шэраг работ па добраўпарадкаванні гэтай дарогі. Закуплены борт, з якога будуць уладкаваны бардзюры.
Дадаткова будзе заасфальтавана па 2,5 метра з кожнага боку праезнай часткі. Работы запланаваны на трэці квартал бягучага года, – патлумачыў начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога.