Гран-пры «Залатая Ліцера» ў «Школьнага дзённіка» рэдакцыі «Ляхавіцкі веснік»

Вышэйшыя ўзнагароды прадстаўнікам СМІ ўручыў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Гран-пры XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» ўзнагароджана раённая газета «Ляхавіцкі веснік» за сумесны праект «ЛВ» і аддзела па адукацыі райвыканкама «Школьны дзённік»

Журналісцкі сімбіёз

Іншым адчуваннем рэаль-насці, хуткасцю рэагавання на падзею, падыходам да асвятлення вострых тэм, дзёрзкасцю і смеласцю вызначаюцца сёння беларускія медыя. На перадавую ў барацьбе са шматлікімі фэйкамі, якія часта накіраваны менавіта на раскачку сітуацыі ў рэгіёнах, выйшлі рэгіянальныя выданні. І перавага ў гэтай барацьбе адчувальна ў бок дзяржаўных медыя: блізкасць аўдыторыі, высокі давер, магчымасць вырашыць праблему на месцы, веданне сваёй тэрыторыі і сваіх падпісчыкаў. Самае галоўнае – жаданне не раздуць праблему і хайпіць на ёй, як гэта робяць «сябры»-апаненты, збіраючы бессэнсоўныя каментарыі тыпу «як усё дрэнна», а даць ацэнку і кампетэнтнае меркаванне таму, што адбываецца.
Як застацца на вяршыні карыстальніцкай запатра-баванасці, быць, як гаворыцца, у першых радах у свайго чытача, слухача, гледача, заставацца аўтарытэтным рупарам праўды і пры гэтым набіраць лайкі, рэпосты і каментарыі. Пра гэта і многае іншае гаварылі падчас
ІІІ Форуму медыйнай супольнасці Беларусі, які прымаў Брэст. Тэма, на якую скіравалі ўвагу ўдзельнікаў журналісцкай сустрэчы, – «Крос-медыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый».
У форуме прынялі ўдзел больш за 250 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх, карпаратыўных, рэгіянальных СМІ, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, эксперты ў сферы камунікацый.
Лічу, што такія сустрэчы – гэта сімбіёз меркаванняў, які дапамагае нам, журналістам, убачыць, як з тымі ж тыпічнымі праблемамі, сітуацыямі спраўляюцца калегі з розных СМІ. Кожная рэдакцыя –
унікальная, кожнай ёсць што сказаць. І менавіта падчас такіх форумаў мы можам бачыць увесь медыйны сплаў нашай журналістыкі. Шматлі-кія рэйтынгі, падрыхтаваныя спецыялістамі, дэманструюць узровень работы рэдакцый у інтэрнэт-прасторы. Прыемна ўбачыць сябе ў топе. Разам з тым ёсць нагода зрабіць выснову, калі далёка і ад топа. І, вяртаючыся да тэмы, пацікавіцца ў жывым дыялогу, як дасягнуць топавага выніку. Менавіта гэта прамая сувязь і падкупляе мяне, як удзельніка форуму. У адной зале – прадстаўнікі многіх СМІ Беларусі!
Мы бачым, як лічбаві-зацыя рухае журналісцкімі працэсамі, як сацыяльныя сеткі заяўляюць пра сябе як пра паўнацэнныя СМІ. Важны момант – не згубіць свайго чытача. Для мяне, як рэдактара раённай газеты, вельмі важна не згубіць чытача друкаванага выдання. Таму імкненне да якаснага слова, да сур’ёзнай аналітыкі, да журналістыкі без белых плям – вось арыенцір работы.
Да ўдзельнікаў форуму звярнуўся старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка:
– Брэстчына жыве і развіваецца разам з усёй краінай. Чакаем, што гэта будзе аб’ектыўна адлюстроўвацца ў вашых рэпартажах.


Творчая мара спраўдзілася

Безумоўна, у кантэксце форуму ярка прайшла падзея ўзнагароджання пераможцаў «Залатой Ліцеры». Лічу, што трымаць у руках «Ліцеру» ці дыплом лаўрэата – гэта само па сабе вялікае журналісцкае шчасце.
Гучала такое меркаванне: кожны беларускі журналіст марыць пра запаветную «Залатую Ліцеру». Я марыла і працягваю марыць. А ў гэтым годзе мая мара памножылася на сотні творчых юных калег з усяго раёна. Больш як два гады сумесны праект «Ляхавіцкага весніка» і аддзела па адукацыі райвыканкама «Школьны дзённік» працуе на інфармацыйную прастору рэгіёна. І робіць гэта паспяхова. 14 школ Ляхавіччыны стварылі і пастаянна напаўняюць свае друкаваныя выданні, тэлеграм-каналы, інстаграм-акаўнты і ціктокі. Публікуюць ары-гінальны кантэнт, які набірае рэкордныя па нашых мерках прагляды. Тэмы, што хвалююць нашых дзяцей, самыя сур’ёзныя. Яны разважаюць на тэму Вялікай Айчыннай вайны, памятаюць гісторыю генацыду беларускага народа, вайны ў Афганістане. Сёння, калі «веснікаўцам» аператыўна патрэбна інфармацыя з месцаў, у кожнай школе ёсць свае юнкары. Дасланыя імі фотаздымкі часта ўпрыгожваюць першую паласу, матэрыялы таксама заўсёды публікуюцца на старонках «ЛВ». Вы толькі ўдумайцеся, што ў вясковай Жарабковіцкай школе, дзе вучацца 90 школь-нікаў, у тэлеграм-канале амаль 300 падпісчыкаў, і лента абнаўляецца кожны дзень. Ёсць чаму павучыцца ў аператыўнасці і падачы інфармацыі ў рэдакцый Навасёлкаўскай, Крывошынскай, Ліпскай школ, арыгінальнасці ціктока Мала-гарадзішчанскай школы.
Наогул, усе – лепшыя!
Калі юнкараўская сетка была сфарміравана, адчулася неабходнасць у практычнай падрыхтоўцы. Разам з навучэнцамі ладзім раённы форум школьных СМІ. Журналісцкую асалоду атрымліваю, калі мы, «веснікаўцы», прыязджаем да рабят на інфармацыйную гадзіну. Гэта заўжды сур’ёзны агляд навін, сумеснае абмеркаванне, нават дэбаты. Аднойчы юнкар спытаў: «А дзе лепш чытаць навіны? Як знайсці свой канал?» Упэўнена, лепш за ўсё дзеці будуць чытаць тое, што самастойна ствараюць. Гэта і прапанавалі зрабіць.Таму ў праекце зрабілі ўпор на майстар-класы, афармленне стужкі і спасылак, расказалі пра сакрэты паспяховага інтэрв’ю, і як атрымліваюцца добрыя фотакадры. Рабяты сталі самі ініцыяваць тэмы майстар-класаў – ёсць попыт! У рэдакцыі творчы бум, калі яны прыхо-дзяць да нас на экскурсію. У такім выпадку мы прапануем ім стаць нашымі карэспандэнтамі на дзень. Шчасце бачыць годную змену: нам ёсць з кім працаваць, ёсць на каго спадзявацца.
…Калі прагучала, што Гран-пры адпраўляецца ў Ляхавічы за праект «Школьны дзённік», разумела, што там, дома, сотні юных ляхавічан радуюцца за сумесную перамогу. Атрымаць самую высокую журналісцкую ўзнагароду з рук міністра інфар-мацыі Уладзіміра Пярцова – падзея на ўсё жыццё, высокая адзнака і адпаведная адказнасць. Разумеем, што павінны і далей здзіўляць, вучыць маладое пакаленне, бачыць гэты аганёк у вачах і аддачу. Будучыя аналітыкі і палітаглядальнікі выхоўваюцца, у тым ліку, і ў нас. Гэтых зорачак варта ўбачыць яшчэ са школьнай парты. Гэта і наша журналісцкая задача!

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў:
– Новыя рэаліі ставяць перад медыясферай новыя задачы, ад вырашэння якіх будзе залежаць наша будучыня. Форум дае цудоўную магчымасць абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі, падзяліцца вопытам адзін з адным. Вы бачыце, наколькі паскорыўся працэс лічбавізацыі, як хутка мяняюцца густы аўдыторыі, з’яўляюцца новыя формы падачы інфармацыі, трансфармуюцца сацыяльныя сеткі. Для большай папулярнасці ў чытача, гледача, слухача патрэбны новы шматаспектны падыход. Адсюль і тэма сённяшняга мерапрыемства – крос-медыйная журналістыка.

У намінацыі «Лепшы аналітычны матэрыял» (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) пераможцам стаў дырэктар – галоўны рэдактар КУІП «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря» Ігар Гетман. Дыпломы лаўрэатаў таксама адправіліся ў Бярозаўскую раёнку «Маяк», Баранавіцкую – «Наш край», Столінскую – «Навіны Палесся», Брэсцкую – «Брестский вестник».