Захаваць здароўе, зберагчы тэхніку і ўраджай. Задачы, пастаўленыя на чэрвеньскім пасяджэнні Ляхавіцкага райвыканкама

На чэрвеньскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядалася тэма гарантаванасці пажарнай бяспекі ў перыяд нарыхтоўкі грубых кармоў і правядзення ў сельгаспрадпрыемствах раёна збожжаўборачнай кампаніі. З дакладам па пытанні выступіў начальнік Ляхавіцкага РАНС Юрый Буйкевіч.

Актуальная зараз кампанія па нарыхтоўцы кармоў, як і збожжаўборачныя клопаты, варта было б аднесці да катэгорыі работ з павышанай рызыкай узнікнення «вогненных» сітуацый. Жніўныя будні суправаджаюць гарачае надвор’е, сухія хлебныя палі, вялікая колькасць абсталяваных рухавікамі ўнутранага згарання машын. У выпадку тэхнічнай недагледжанасці, адсутнасці штодзённага ашчаднага абслугоўвання і непрафесійнага абыходжання камбайны, аўтамабілі, зернесушыльныя комплексы могуць выступіць у ролі правакатараў пажараў. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз адзначыў, што прысутнасць пажарных машын ці адаптаванай для тушэння пажараў іншай тэхнікі на збожжаўборачным полі з’яўляецца абавязковай.
Каварства корманарыхтоўкі таксама і ў тым, што ў выпадку нетэхналагічна закла-дзеных на захоўванне некаторых відаў корму (з павышаным утрыманнем вільгаці) можа адбыцца самаўзгаранне. Толькі тэхналогія можа засцерагчы ад вялікіх матэрыяльных, а ў самым дрэнным выпадку і страт здароўя работнікаў.
Як адзначыў у выступленні Юрый Буйкевіч, у мінулым годзе за перыяд правядзення гэтых кампаній у Брэсцкай вобласці зарэгістравана дзевяць пажараў. У тым ліку гарэла і тэхніка. Па адным пажары здарылася ў месцы захоўвання грубых кармоў, на зернесушыльным комплексе і на полі росту сельскагаспадарчай культуры. Наш раён у гэтай «гарачай» статыстыцы не адзначыўся.
– На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 2022-м і за мінулы перыяд 2023 года пажараў на сельскагаспадарчых аб’ектах падчас правядзення работ па нарыхтоўцы грубых кармоў, уборкі, транспарціроў-кі, захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю
збожжавых не зарэгістравана, – заявіў начальнік РАНС.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення інцыдэнтаў з’яўляецца невыкананне кіраў-нікамі і адказнымі асобамі арганізацый сваіх абавязкаў па выкананні патрабаван-няў пажарнай, вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы і недастатковы кантроль з іх боку за дзейнасцю падначаленых.
Як вынікае з даклада, органамі нагляду высвятляюцца факты невыканання элементарных нормаў пажарнай бяспекі, аховы працы, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны. З мэтай арганізацыі ведамаснага кантролю, правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на забеспячэнне пажарнай бяспекі на сельгасаб’ектах і тэхніцы, штогадова распрацоўваецца адпаведная раённая праграма. З 15 па 26 мая былі праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па сельскагаспарчых арганізацыях раёна на прадмет гатоўнасці да работы корманарыхтоўчай тэхнікі і месцаў захоўвання кармоў. У ходзе мерапрыемства быў выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў у пытаннях як пажарнай бяспекі, так і аховы працы ў цэлым: няспраўныя першасныя сродкі пажаратушэння, пыл і іншыя гаручыя адкладанні на будаўнічых канструкцыях, знаходжанне ў неадпаведным стане сістэм маланкааховы. У спіс парушальнікаў трапілі амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна: «Белазем’е», «Ліпнянка», «Шлях новы», «Жарабковічы», «Нача».
Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад наглядных органаў больш жорсткіх у рамках закону падыходаў. У тым сэнсе, калі заўвагі і папярэджанні не дзейнічаюць, трэба звяртацца да практыкі пакарання рублём.

Іван КАВАЛЕНКА.