Падарункаў становіцца больш. Два тыдні – і нашы Ляхавічы будуць прымаць віншаванні з нагоды дня нараджэння

Сёлета любімы горад адзначае 531-годдзе. А пакуль у самым разгары падрыхтоўчыя работы. Няма такога мікрараёна, дзе б не праводзілася добраўпарадкаванне.

Святочныя штрыхі дзень за днём увасабляюцца ў малых архітэктурных формах, кветкавым аздабленні і клумбах, вядуцца рамонтныя работы, па горадзе мяняецца і афарбоўваецца агароджа, вядуцца і іншыя рамонтныя работы. Нямала прадпрыемстваў і арганізацый, якія ў сакрэце трымаюць свае падарункі райцэнтру і плануюць іх прадэманстраваць непасрэдна напярэдадні дня горада.
«ЛВ» прапануе пазнаёміцца з чарговымі гарадскімі абноўкамі. Першы адрас – вуліца Кастрычніцкая, 142 – ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас». Насупраць адміністрацыйнага будынка ўладкаваны сучасныя прыгожыя клумбы, на якіх камфортна «раскватараваліся» яркія рознакаляровыя кветкі. Стыльна і эстэтычна.


Цяпер на супрацьлеглы бок райцэнтра – на вуліцу Южакова. З пачатку гэтага тыдня райпо, як і абяцала, распачало работы па рамонце фасада магазіна «Родны кут», выконваюцца і іншыя работы, у прыватнасці, добраўпарадкуецца тэрыторыя, мяняецца вонкавы інтэр’ер.
Што ў гарадскім цэнтры?
Уваход у гандлёвы аб’ект «Маяк» па вуліцы 17 Верасня ўдала ўпрыгожылі жывыя кветкі ў падвесных кашпо.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.