Правілы паводзін для адпачывальнікаў. Міліцыя папярэджвае

З наступленнем гарачых дзён многія жыхары раёна адпраўляюцца ў месцы масавага адпачынку, у асноўным да вадаёмаў. Пра што варта памятаць адпачывальнікам?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Міхаіл СЦЕПАНЬКОЎ:
– Пэўную заклапочанасць органаў унутраных спраў выклікае праблема крадзяжоў асабістай маёмасці адпачывальнікаў. Часта, ідучы купацца, грамадзяне пакідаюць на беразе каштоўныя рэчы: мабільныя тэлефоны, дакументы, вырабы з каштоўных металаў, грошы. І, канешне, з’яўляюцца тыя, хто не супраць скарыс-тацца сітуацыяй.
У мэтах забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян супрацоўнікі міліцыі арганізуюць патруляванне месцаў масавага адпачынку грамадзян сіламі ўчастковых інспектараў міліцыі, ІСН, АДАІ, у тым ліку і з прыцягненнем членаў добраахвотных дружын. Асноўная ўвага ўдзяляецца пытанням папярэджання крадзяжоў, па спыненні распіцця спіртных напіткаў і піва, забруджвання навакольнай тэрыторыі, развядзення вогнішчаў у неўстаноленых месцах і заезду аўтатранспарту ў зоны адпачынку.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе, неабходна памятаць наступныя правілы і меры бяспекі:

  • не купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або не абсталяванай выратавальнымі сродкамі лодцы;
  • тым, хто не ўмее плаваць, нельга карыстацца лодкамі, надзіманымі сродкамі, іншымі прад-метамі, не абсталяванымі спецыяльнымі прыста-саваннямі для плавання;
  • трапіўшы ў моцнае цячэнне, не плывіце супраць яго, старайцеся па цячэнні наблізіцца да берага;
  • заблытаўшыся ў водарасцях, не рабіце рэзкіх рухаў і рыўкоў, на спіне спакойна пастарайцеся выплыць;
  • нельга купацца ў адзі-ночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях;
  • не нырайце ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна;
  • не заплывайце за загара-
    джальныя знакі і далёка ад берага, разлічвайце свае сілы;
  • не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.
    Артыкулам 24.42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах рэк, азёр або іншых вадаёмаў у выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь. У адпаведнасці з артыкулам 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва ў грамадскіх месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.