Праграма святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада

У праграме адбыліся змяненні

1 ліпеня (субота) – Дзень спорту, крэатыву і вяселля
Стадыён «Колас»
11.00–13.00 – велаFest «Насустрач эмоцыям»;
13.00–15.00 – бампербол «Футбол у шарах», валейбол;
15.00–17.00 – «Турыстычны спрынт» – спартыўна-забаўляльная праграма.
Сквер каля фантана
16.00–18.00 – «Горад дзяцінства» – работа дзіцячай пляцоўкі, канцэрт дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў. Майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным
мастацтве.
Гарадскі Дом культуры
20.00–24.00 – маладзёжная дыскатэка «Рытмы маладосці».
Пляцоўка каля кінатэатра «Кастрычнік»
19.00–21.00 – «Мы запальваем новыя зоркі» – адкрыты маладзёжны мікрафон.

2 ліпеня (нядзеля)
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Мядзведзічы
13.30–14.30 – адкрыццё фестывалю арганнай музыкі. Канцэрт Соф’і Ігліцкай (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Зона адпачынку на р. Ведзьме
11.00–15.00 – лазертаг.
Сквер каля фантана
16.30–17.00 – воднае шоу Ляхавіцкага РАНС;
17.00–19.00 – спартыўна-забаўляльная праграма.
Гарадскі Дом культуры
12.00–21.00 – «Зямлі цудоўнай гэта я чэрпаю вытокі» – выстава карцін мастака Эдуарда Бурвеля і ўдзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон».
Ляхавіцкая цэнтральная бібліятэка
19.00–22.00 – бібліязмярканне «Казіно духоўных каштоўнасцей» (інтэлектуальныя гульні).
Плошча Леніна
17.00–17.45 – канцэртная праграма ансамбля народнай песні «Крыніца» і народнага ансамбля народнай музыкі «Народныя музыкі» Ляхавіцкага ГДК.
17.45–18.45 – канцэрт эстрадных выканаўцаў і творчых калектываў Баранавіцкага музычнага каледжа;
18.45–19.00 – паказальныя выступленні разведвальна-дэсантнай групы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырвана-
сцяжнай дэсантна-штурмавой
брыгады;
19.00–20.30 – «Куточак Беларусі – маленькая Радзіма» – гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна;
20.30–21.30 – канцэртная праграма народнай эстраднай групы «Пачатак» Ляхавіцкага ГДК;
21.30–23.00 – «Зоркі запальваюць» – канцэрт групы «Інтэмпа»;
23.00–23.10 – лазернае шоу;
23.10–01.00 – танцавальная праграма;
16.00–23.00 – «Горад хлебасольны» – працуюць гандлёвыя рады.

3 ліпеня (панядзелак)
Сквер каля фантана
10.00–23.00 – працуюць атракцыёны, батуты;
10.00–17.00 – «Горад майстроў» – выстава-продаж майстроў народнай творчасці;
14.00–16.00 – правядзенне дзі-цячых гульнявых праграм.
Вуліца Леніна
11.00–12.00 – выстава спецыя-лізаванай тэхнікі з удзелам ваеннай тэхнікі Заходняга аператыўнага камандавання.
Плошча Перамогі
11.00–13.00 – выстава зброі і ўзораў ваеннай формы;
12.00–12.45 – мітынг «Мы народ гэтай гордай і моцнай краіны», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь;
12.45–13.00 – парад спецыялізаванай тэхнікі.
Плошча Леніна
13.20–13.30 – паказальныя выступленні разведвальнага батальёна ІІ асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады;
13.30–15.00 – «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» – святочны канцэрт з удзелам лепшых выканаўцаў і творчых калектываў г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна;
17.00–17.40 – канцэрт народнага духавога аркестра Ляхавіцкага ГДК і народнай студыі «Джаз-АРТ» Ляхавіцкай ДШМ;
17.40–18.00 – паказальныя выступленні дзіцяча-маладзёжнага грамадскага аб’яднання спартыўнага клуба «Сэйман»;
18.00–19.00 – выступленне народнай эксперыментальнай групы «Берагіня» Ляхавіцкай ДШМ;
19.00–19.10-выступление внештатной роты почётного караула военного факультета Гродненского государственного университета им. Я. Купалы;

19.10-20.00 – канцэртная праграма творчых калектываў г. Ляхавічы і г. Баранавічы;
20.00–21.00 – канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Ляхавіцкага раёна;
21.00–22.00 – канцэртная праг-рама народнай арт-групы «ВІНС-акорд» Ляхавіцкага ГДК;
22.00–23.00 – танцавальна-забаўляльная праграма народнай эстраднай студыі «Экспрэс» Ляхавіцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы;
23.00–23.05 – агульнарэспубліканская акцыя «Спяём гімн
разам!»;
23.05–23.10 – святочны салют;
23.05–24.00 – танцавальная праграма;
17.00–22.00 – працуюць гандлёвыя рады.

Аргкамітэт.