Прамая тэлефонная лінія

8 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы
аграпрамысловага комплексу, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў і іншых правядзе
першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ЗАЙЧУК Валянцін Міхайлавіч.
Хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць па тэлефоне 8-0162-26-99-26 (Брэсцкі аблвыканкам).