Ляхавічы: што чакае вуліцу Арлоўскага?

У групе «ЛВ» у «ВКонтакте» ляхавічанка паскардзілася на добраўпарадкаванне вуліцы Арлоўскага ў райцэнтры. Яна напісала: «Добраўпарадкаванне вуліцы Арлоўскага вядзецца з 2022 года. Была праведзена высечка зялёных насаджэнняў, выкарчаваны бар-
дзюры, знята і вывезена агароджа (сетку «Сельгастэхніка» ўстанаўлівала ў 1978 годзе. І яна была ў добрым стане). Узамен – сухія туі і кустоўе, якое засохла, выбоіны, у якіх пасля дажджу стаіць вада і сцякае ў падвал дома». Па гарачым адрасе выехалі карэспандэнт «ЛВ» і начальнікі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Завадская.
– Вуліца Арлоўскага знаходзіцца на балансе КУП «Брэстаблдарбуд» і абслугоўваецца ДРБУ-200. Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства запланавала і выдзеліла сродкі на бягучы рамонт вуліцы на трэці квартал 2023 года.


Таму ўсе дарожныя хібы будуць ухілены менавіта ў вызначаны планам тэрмін. Што датычыць агароджы, прынята рашэнне дэманціраваць сетку, якая набыла не зусім прыглядны выгляд. Камунальнікі восенню ўздоўж дамоў і праезнай часткі высадзілі дэкаратыўнае кустоўе і хваёвыя расліны. На жаль, большасць з іх не перанесла зімы і засушлівай вясны. Камунальнікі паабяцалі замяніць іх пры наступленні спрыяльнага часу для пасадкі. Аднак жыхарам дамоў, пэўна, варта таксама ўнесці ўклад у прыгажосць таго
месца, дзе яны жывуць, і дапамагчы зялёным насаджэнням.
Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіц-
кая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі паабяцаў у бліжэйшы час замяніць і шыльды на дамах, якія з цягам часу сталі нябачнымі.

Наталля НЕСЦЯРОВІЧ.
Фота аўтара.