Комплексна і тэхналагічна. Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама пра планы і перспектывы жывёлагадоўчай галіны раёна

Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання Віцебскай вобласці паставіў перад сельскай гаспадаркай задачу – за пяцігодку адысці ад фермаў і пабудаваць тэхналагічныя малочнатаварныя комплексы.

Як справа пастаўлена ў сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны? Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай
гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Васілій Пыжык дзеліцца планамі і перспектывамі жывёлагадоўчай галіны раёна:

– У Ляхавіцкім раёне з больш як з чатырох дзясяткаў жывёлагадоўчых аб’ектаў 24 складаюць малочнатаварныя фермы. Самая вялікая ферма – «Навасёлкі» ў ААТ «Шлях новы», дзе ўтрымліваецца 790 галоў дойнага статка. У раёне распрацаваны план рэканструцыі і ўвядзення ў строй МТФ, дзе прапісаны тэрміны, фінансаванне і іншае. Канешне, усе змяненні адбываюцца з улікам сучасных патрабаванняў і тэхналогій.
Восенню 2022 года ў СВК «Ляхавіцкі» запрацаваў МТК «Русінавічы-новы», які мае статус высокатэхналагічнай фермы раёна. Тут маюцца асобныя памяшканні для ўтрымання сухастойнай жывёлы, даільная зала і іншае.
У дапаўненне – аўтаматычная апрацоўка абсталявання пасля кожнай дойкі. У суткі з адной каровы на МТК маюць 26 літраў малака. Разлічаны на 720 галоў сёння дойны статак складаецца з 406 кароў, у тым ліку 190 – сухастою. Да канца года плануецца засяліць ферму поўнасцю.
МТФ «Падлессе» ў ААТ «Жарабковічы» пачалі ўзводзіць летам 2021 года, а ўжо вясной
2023-га адбылося яе афіцыйнае адкрыццё.
З 1 000 месцаў пакуль дойным статкам заня-
та 322. З моманту запуску МТФ рэнтабельнасць продажу малака складае 46,7 працэнта, а валавы надой дасягнуў 465 тон. Калі гаварыць пра таварнасць малака, то яна трымаецца на адзнацы 97,6 працэнта.
Адбылася глыбокая рэканструкцыя малочнатаварнай фермы «Ліпск» СУП «Ліпнянка». Зроблена ўсё па-гаспадарску і тэхналагічна.
У ААТ «Шлях новы» 85-працэнтная гатоўнасць МТФ «Літва». На месцы старых кароўнікаў узведзены два новыя будынкі на 320 галоў кожны з беспрывязным боксавым утрыманнем, плюс даільна-малочны блок з даільнай залай «Паралель 2х16» з даільным абсталяваннем «Вестфалія». Робіцца крыты дэзбар’ер, забетанаваны тры кармавыя сянажна-сіласныя
траншэі і г. д. Канешне, вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Праз тыдзень пачнуцца мантаж даільнага абсталявання.
На гэтыя мэты выдаткаваны сродкі з абласнога бюджэту ў памеры больш за чатыры мільёны рублёў, таксама задзейнічаны сродкі сельгаспрадпрыемства, адкрыта і крэдытная лінія. Рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў працягнецца і далей. МТФ забяспечыць працоўнымі месцамі каля трох дзясяткаў чалавек.
У маштабах Ляхавіччыны аптымальная магутнасць МТФ – да 1 000 галоў буйной рагатай жывёлы. Пры выбары праекта ўлічваюцца працоўныя рэсурсы, неабходны аб’ём вытворчасці, забяспечанасць зямлёй, арганікай. Канешне, у разлік бяруцца фінансавыя магчымасці і аптымальная цана.
Шмат і планаў. З’явіцца новы сельскагаспадарчы аб’ект на месцы фермы «Бажкі» (ААТ «Шлях новы»), будзе ўзведзена другая частка комплексу ў МТФ «Падлессі» і адбудзецца рэканструкцыя фермаў «Сваятычы», «Шавялі», «Улазавічы», «Тальмінавічы» (ААТ «Жарабковічы»), «Лотва» (ААТ «Шлях новы»). Маюцца планы па рэканструкцыі фермаў у ЗАТ «Белпрампрыбор» і СУП «Ліпнянка». Запланавана будаўніцтва і рэканструкцыя фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы ў Свяціцы. Будуць рэканструявацца і фермы ў Русінавічах на 200 галоў і ў Рачканах на 150–200 галоў.
Наогул, паставілі сабе задачу давесці агульную колькасць дойнага статка да 15 000 галоў.