Агонь маладзёжных талентаў запаліў Віцебск. У складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці на Дні моладзі ў Віцебску была і першы сакратар Ляхавіцкага райкама БРСМ

Дзень моладзі ў Віцебску прайшоў атмасферна, весела і вельмі цікава, было шмат папулярных маладых выканаўцаў,
ды-джэяў, ды і наогул сама атмасфера панавала нерэальна крутая, працавала вялікая колькасць творчых пляцовак, выставачных радоў, тэматычных лакацый.

Першы дзень пачаўся з працоўнай акцыі В_СОЗИДАНИИ: моладзь Брэсцкай вобласці працавала на воінскіх пахаваннях. А потым ва ўрачыстай абстаноўцы мы сталі ўдзельнікамі міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка». Моладзь устанавіла таблічку з QR-кодам на месцы воінскай памяці.
Завяршэннем першага дня стала яркая маладзёжная вечарынка, прэзентацыя Дня моладзі #ВКОМАНДЕ. Непасрэдна Дзень моладзі пачаўся з патрыя-тычнай акцыі «У міры і стварэнні» з удзелам моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. На плошчы Перамогі ў Віцебску каля мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Віцебска – савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам» прад-стаўнікі дэлегацый ад абласцей усклалі кветкі, запалілі лампадкі.У час патрыятычнай акцыі памяці важныя гучалі словы ад беларускай моладзі. Мы – нашчадкі пераможцаў, на нашых плячах ляжыць адказнасць за захаванне гістарычнай памяці.Затым моладзь рушыла па Віцебску ў патрыятычным шэсці #ВМИРЕИСОЗИДАНИИ. Мы шчыра віталі прахожых, дзяліліся сваім настроем.
А яшчэ пачаставаліся караваем. У БРСМ ёсць свой жніўны праект – «Моладзь за ўраджай».
Пасля адбылося ўрачыстае адкрыццё Дня моладзі на «Славянскім базары»! З прывітальным словам звярнуліся да моладзі першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, дырэктар «Славянскага базару» Глеб Лапіцкі.
Яркі момант віцебскіх падзей – сустрэча Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца, першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава з моладдзю на дыскусійнай пляцоўцы #В_ДИАЛОГЕ
Адразу пасля дыскусійнай пляцоўкі разгарнуўся рэспубліканскі маладзёжны медыяфорум PROdigital.
Абмеркавалі інавацыйныя тэмы! Threads – сацсетка, якая плануе стаць галоўным канкурэнтам Twitter. Разам з рэдактарам рэдакцыі інтэрнэт-праектаў УП «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» Юрыем Костаравым мы паразважалі, ці ёсць шанцы ў Threads.
Галоўнае мерапрыемства Дня моладзі – конкурс маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў». Удзельнікі Брэсцкай вобласці занялі прызавыя месцы адразу ў некалькіх намінацыях. Напрыклад, першае месца ў ANANKO DANCE SCHOOL у намінацыі «агонь танца». Прадстаўнікамі Брэстчыны была арганізавана фотавыстава «Мы памятаем», прысвечаная захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
І ўжо вечарам адбылося ўрачыстае закрыццё Дня моладзі на «Славянскім базары».
На гала-канцэрце закрыцця Дня моладзі ў канцэртнай зале «ВІЦЕБСК» выступаў таленавіты і папулярны Дзіма Сіўчык –  беларускі блогер-мільённік, які выступае пад псеўданімам SIVCHIK, ZINA BLESS.

Анастасія Дземідовіч, першы сакратар райкама БРСМ.